Сёлета забарона будзе дзейнічаць да 15 красавіка, што амаль на два тыдні больш, чым летась.
У Віцебскай вобласці тэрмін забароны на шчупака ўстаноўлены асобна — з 9 сакавіка па 25 красавіка. "Такія змены прадугледжвае апошняя рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая набыла моц 26 чэрвеня 2014 года", — растлумачылі ў Дзяржінспекцыі.
Забарона на лоўлю шчупака ўстанаўліваецца ў сувязі з пачаткам перыяду нерасту, павелічэнне яго працягласці дазволіць рыбе "не толькі спакойна аднерасціцца, але і адпачыць". "Будучы першай з нерастуючых вясной рыб Беларусі, шчупак здольны адкладваць ікру пры мінімальным прагрэве вады — да плюс чатырох градусаў. Першапачаткова нераст пачынаецца ў паўднёвых рэгіёнах, куды цяпло прыходзіць хутчэй. На поўначы Беларусі гэтыя працэсы працякаюць значна пазней, таму забарона там устанаўліваецца з некаторай затрымкай", — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы ведамства.
Пры вылаве шчупака ў перыяд дзеяння забароны рыбу неабходна выпусціць у жывым выглядзе ў асяроддзе пражывання, у адваротным выпадку парушальнік будзе вымушаны кампенсаваць нанесены прыродзе ўрон у памеры дзевяці базавых велічыняў (1 млн. 620 тыс. рублёў) за кожную асобіну. Калі агульны памер урону перавысіць 100 базавых велічыняў, то ў дачыненні да парушальніка можа быць распачата крымінальная справа.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2015
Мінск, 1 сакавіка 2015