https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У жаночым спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне Дубарэзава заняла 11-е месца, Домрачава — 25-е


У жаночай спрынтарскай гонцы 7 сакавіка на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі лепшая сярод беларусак Анастасія Дубарэзава, дапусціўшы на дыстанцыі 7,5 км два промахі (1+1), заняла 11-е месца з вынікам 23 хвіліны 27,4 секунды.
Дар`я Домрачава, якая не пацэліла ў пяць мішэняў (1+4), фінішавала 25-й (24.14,9), Надзея Пісарава была 50-й (25.02,8; 1+3), Надзея Скардзіна — 70-й (25.54,3; 2+2) сярод 106 удзельніц.

Узнагароды заваявалі францужанка Мары Дарэн Абер (22.16,8; 0+1), полька Вераніка Навакоўска (+9,6; 0+0) і ўкраінка Валянціна Семярэнка (+19,7; 0+1).

Домрачава працягвае лідзіраваць у агульным заліку Кубка свету, апярэджваючы на 20 ачкоў найбліжэйшую праследавацельніцу фінку Кайсу Мякярайнен, якая заняла ў сённяшнім спрынце 35-е месца.

Медальны залік: Францыя — 1 залаты, 1 сярэбраны, 0 бронзавых, Нарвегія — 1, 0, 2, Чэхія — 1, 0, 0, Канада і Польшча — па 0, 1, 0, Украіна — 0, 0, 1.

8 сакавіка на чэмпіянаце свету пройдуць гонкі пераследу ў мужчын на 12,5 км і ў жанчын на 10 км.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 8 сакавіка 2015
 
Дата публикации:08.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1086
 
Ключевые слова:
Биатлон Чемпионат мира Спринт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме