Нацыянальная жаночая каманда пад кіраўніцтвам Ігара Мірзагаянава двойчы абыграла зборныя Бельгіі - 3:1, 5:2, а таксама абмянялася перамогамі з аўстралійскімі хакеісткамі - 3:4, 8:5.
Праведзеныя матчы сталі важным этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які з 4 па 8 лютага прыме нямецкі Лейпцыг. Сапернікамі зборнай Беларусі на сусветным форуме стануць каманды Казахстана, Польшчы, ПАР, Нідэрландаў і Чэхіі.
На чэмпіянаце свету 2011 года, які праходзіў у польскай Познані, каманда Беларусі заняла высокае чацвёртае месца.
Жаночая зборная Беларусі па індархакеі з`яўляецца двухразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянатаў Еўропы 2008-га і 2012 гадоў. Узнагароды 2012 года нацыянальная каманда выйграла менавіта ў Лейпцыгу.
23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА