https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турыстычны комплекс з’явіцца ў старадаўняй сядзібе Багудзенкі Бутаўт-Анджэйкавіч у пасёлку Поразава Свіслацкага раёна


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле эканомікі Свіслацкага райвыканкама.
Беларускае ТАА «Сарб’е» набыло сядзібу на аўкцыёне з паніжэннем кошту на 80 працэнтаў. Сядзіба пайшла з малатка за Br367 млн пры пачатковым кошце Br1,7 млрд. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі, фірма-пакупнік зарэгістравана ў Свіслацкім раёне ў ліпені 2012 года, кампанія займаецца аптовым гандлем вугалю. Заснавальнікам таварыства з’яўляюцца замежныя грамадзяне, адзін з іх родам са Свіслацкага раёна, але жыве за мяжой.

Новы ўласнік падпісаў ужо ахоўныя абавязацельствы на ўнікальны помнік драўлянага дойлідства XIX стагоддзя. Згодна з умовамі рэалізацыі аб’екта ён абавязаўся таксама на працягу двух гадоў уключыць сядзібу ў гаспадарчы абарот, стварыўшы на яе базе аб’ект турыстычнага бізнесу. Акрамя таго, у абавязацельствах, якія ўзяло на сябе таварыства, — забяспечыць свабодны доступ грамадзян да аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны.

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі, у планах новага ўладальніка — стварыць у сядзібе рэкрэацыйны комплекс павышанай камфортнасці для замежных турыстаў. Пакуль рана гаварыць пра канкрэтныя планы, але хутчэй за ўсё сама сядзіба стане атэлем, побач размесціцца рэстаран, іншыя аб’екты для адпачынку.

Плануецца прадастаўляць гасцям паляўнічыя паслугі. На тэрыторыі сядзібнага парку размешчаны два возеры, якія зараслі, іх плануецца аднавіць. У бліжэйшым будучым уладальнікі павінны пачаць распрацоўку праектаў зон аховы і аднаўлення сядзібы.

У склад комплексу былой сядзібы Бутаўт-Анджэйкавіч уваходзіць аднавярховы сядзібны дом з дзвюма мансардамі і тэрасай агульнай плошчай 501,2 кв.м, а таксама адміністрацыйны корпус, пральня, хірургічны комплекс, гараж, кацельня і іншае. Вакол сядзібы размешчаны парк, які таксама ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Сядзіба займае больш за 4,3 га. Ад першапачатковай сядзібы захаваліся фрагменты саду з ліпавымі алеямі, шырокая бярозавая ўязная алея, некаторым дрэвам амаль 200 гадоў. Новая сядзіба была пабудавана на рубяжы XIX-XX стагоддзяў у стылі неабарока, яе архітэктура нагадвае традыцыйныя дваранскія маёнткі: будынак накрыты высокім ламаным дахам, парадны фасад упрыгожвае ганак на чатырох калонах з мансардай. У інтэр’еры сядзібы захаваліся кафельныя печы, паркет, каваная і літая фурнітура.

Сядзіба славіцца сваёй арыгінальнай назвай Багудзенкі і легендай, згодна з якой менавіта ў ёй пасяліліся Адам і Ева пасля свайго выгнання з Раю. Прабацькі роду чалавечага пасля доўгага хаджэння па муках выйшлі да поразаўскіх бяроз і ўсклікнулі «Дзякуй Богу!», што па-польску гучыць як «Bogu dzienki».

Звязда, 14 снежня 2014
 
Дата публикации:14.12.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1465
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Свіслач Багудзенкі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме