Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам заснаваў нагрудныя знакі адрознення "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа" і "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь", а таксама зацвердзіў палажэнні аб нагрудных знаках адрознення, апісанні і выявы.
Як растлумачылі ў прэс-службе, такое рашэнне прынята ў мэтах папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, фарміравання ў спартсменаў патрыятызму, замацавання ідэалаў і духоўных каштоўнасцей спорту.
12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА