Трагедыя адбылася на стадыёне ў горадзе Цізі-Узу ў канцы футбольнага матчу паміж «УСМ Алжыр» і «Кабіліеяй». Апошняя прайгравала сваім апанентам, што і раззлавала фанатаў клуба. Яны пачалі кідаць камяні, адзін з якіх трапіў у галаву нападаючага Эбосе. Ён страціў прытомнасць, і яго панеслі з поля. Ужо ў шпіталі лекары канстатавалі смерць.
Звязда, 25 жніўня 2014