Бронзавы медаль на гэтай рэгаце выйграла беларуская спартсменка-паралімпійка Людміла Волчак у адаптыўным веславанні.
У фінальным заездзе жаночых адзіночак на дыстанцыі 1000 м Людміла Волчак фінішавала трэцяй з рэзультатам 5 мін. 39,1 сек. Выйграла спаборніцтвы нарвежка Брыгіт Скарстэйн (5 мін. 22,12 сек.), а другое месца заняла ізраільцянка Моран Самуэль (5 мін. 33,86 сек.). У той жа час беларуска аказалася хутчэйшай за чэмпіёнку Паралімпіяды-2012 украінкі Алы Лысенка, якая стала чацвёртай. Людміла Волчак з`яўляецца трохразовай чэмпіёнкай зімовых Паралімпійскіх гульняў па лыжных гонках, але паспяхова выступае і ў адаптыўным веславанні.
Што датычыцца членаў нацыянальнай зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні, якія спаборнічаюць на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме, то іх поспехі на гэты час выглядаюць больш сціпла. Ужо выбылі з барацьбы за ўзнагароды жаночыя экіпажы на класічнай дыстанцыі (2000 м). Васьмёрка ў складзе Настассі Скробут, Юліі Сідарук, Аляксандры Юхновіч, Іны Нікулінай, Алесі Ляшкевіч, Маргарыты Крэчка, Ганны Сычовай, Таццяны Пігаравай і рулявой Яраславы Паўловіч не змагла выйсці ў фінал А з суцяшальнага заезду, дзе беларускі сталі чацвёртымі. Экіпаж чацвёркі парнай (Кацярына Карстэн, Кацярына Шлюпская, Юлія Бічык, Таццяна Кухта) дабраўся да паўфіналу, аднак у гэтым раўндзе заняў 4-е месца ў сваім заездзе. Ад выхаду ў фінал яго аддзялілі 0,72 сек., якія экіпаж прайграў саперніцам з Новай Зеландыі. На стадыі паўфіналу завяршыла барацьбу Таццяна Клімовіч, якая выступала ў жаночых адзіночках. У сваім заездзе яна стала пятай. Беларускі экіпаж жаночай двойкі-парнай лёгкай вагі (Ірына Ляскова і Алена Крывашэенка) заняў падагульняючае 17-е месца. Беларуская мужчынская васьмёрка Уладзімір Урублеўскі, Мікалай Шарлап, Ігар Пашэвіч, Яўген Аляхновіч, Дзяніс Суравец, Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Дзмітрый Фурман, Пётр Пятрыніч (рулявы) 31 жніўня выступяць у фінале В.
29 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА