https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Упершыню 200 дзяцей з Беларусі адправіліся ў аздараўленчую паездку ў Кітай


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, які прыбыў 8 августа ў Нацыянальны аэрапорт разам з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Цуй Цымінам правесці дзяцей у падарожжа.
Упершыню 200 дзяцей з Беларусі адправіліся ў аздараўленчую паездку ў Кітай. Удзельнікамі адукацыйна-аздараўленчага праекта сталі падлеткі, якія пражываюць у раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці, якія вывучаюць кітайскую мову.

Віктар Якжык падкрэсліў, што праект ажыццёўлены ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадзеных па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў КНР у 2013 годзе.

"Я спадзяюся, што на мерапрыемствах у Кітаі беларускія і кітайскія дзеці пазнаёмяць адзін аднаго з культурай сваіх краін, знойдуць новых сяброў, і гэта стане важкім укладам у развіццё дружбы паміж дзвюма краінамі. Зразумела, мы вельмі хацелі б, каб праграма прайшла паспяхова, што дасць магчымасць і ў далейшым арганізоўваць такія ўнікальныя праекты, - сказаў Віктар Якжык. - Такое падарожжа стала магчымым дзякуючы пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Эканамічныя сувязі пераходзяць у гуманітарныя і сацыякультурныя, а дзеці вырастуць і стануць праваднікамі беларуска-кітайскай дружбы".

Як адзначыў Цуй Цымін, праект узгадняўся цэлы год, рабілася ўсё магчымае для яго якаснага ажыццяўлення. "Усе расходы ўзяў на сябе кітайскі бок. Шанц пабываць у Кітаі далі самым таленавітым - пераможцам інтэлектуальных і творчых конкурсаў, выдатнікам вучобы", - сказаў ён.

Для беларускіх дзяцей сумесна з кітайскім бокам і пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітаі распрацавана ўнікальная праграма знаходжання. У яе ўключаны сумесныя з кітайскімі дзецьмі мерапрыемствы: святы, творчыя выступленні беларускіх дзяцей, вечары дружбы. Беларускія дзеці ўбачаць выдатныя мясціны Кітая. У час знаходжання прадугледжана таксама сустрэча беларускай дэлегацыі ва ўрадзе КНР, прэзентацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі ў кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва.

8 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2014
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1729
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме