У спаборніцтвах па кіданні кап`я сярод жанчын беларуска Таццяна Халадовіч паказала 5-ы вынік у кваліфікацыі (59 м 51 см) і ўвайшла ў лік 12 фіналістак. Узнагароды ў гэтым відзе будуць разыграны 14 жніўня.
Беларускі скакун Дзмітрый Платніцкі (трайны скачок) з 10-м вынікам пераадолеў кваліфікацыю (16 м 54 см), а вось бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2012 Аляксей Цапік быў толькі 20-м (15 м 92 см) і ў фінал, які пройдзе таксама 14 жніўня, не трапіў.
Вядучая беларуская спартсменка з групы спрынту Аліна Талай прыняла ўдзел у папярэдніх забегах на 100 м з бар`ерамі. Не стаўшы паказваць максімум магчымасцей, яна пераадолела дыстанцыю за 13,17 сек., што адпавядала 17-му часу дня. Аднак гэтага выніку аказалася дастаткова для таго, каб заняць другое месца ў сваім забегу і выйсці ў фінал. Паўфінальны раўнд у кароткім бар`ерным спрынце ў жанчын завяршыў спаборніцкую праграму першага дня.
Беларускія дзесяціборцы Андрэй Краўчанка і Эдуард Міхан пераадолелі першыя пяць відаў, пасля якіх Краўчанка займае прамежкавае 2-е месца (4363 ачкі), Міхан - 12-е (4069). Сёння пройдуць спаборніцтвы ў астатніх пяці дысцыплінах дзесяцібор`я, якія назавуць уладальнікаў узнагарод.
13 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА