https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі бок прапануе авіякампаніям "Белавія" і "Турэцкія авіялініі" падпісаць шэраг пагадненняў для павелічэння частаты палётаў


Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу, якая праходзіць 16 ліпеня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Адказваючы на пытанне аб тым, як вырашаецца пытанне аб павелічэнні частаты палётаў паміж Турцыяй і Беларуссю па ініцыятыве турэцкага боку, дыпламат адзначыў, што гэта тэма пастаянна знаходзіцца ў полі зроку. "Мы прапанавалі турэцкаму боку цалкам сумленныя і раўнапраўныя ўмовы супрацоўніцтва, гэта значыць каб "Турэцкія авіялініі" падпісалі з "Белавія" інтэрлайн-пагадненне і ў далейшым код-шэрынг, тады абедзве авіякампаніі змогуць сумесна пачаць нарошчванне колькасці рэйсаў у залежнасці ад колькасці жадаючых", - растлумачыў Андрэй Савіных.

Пасол лічыць, што гэтыя ўмовы нават больш выгадныя для турэцкага боку, чым прапаноўвала сама Турцыя. "Проста Стамбул прэтэндуе на ролю рэгіянальнага хаба, дзе ажыццяўляецца вялікая колькасць перасадак для далейшага пералёту ў краіны Афрыкі і Блізкага Усходу. І гэта ўзаемадзеянне дапамагала б ім умацоўваць транзітную ролю Стамбула. Пакуль, на жаль, мы не бачым належнай рэакцыі з турэцкага боку, але я перакананы, што цяпер, пасля адмены візавага рэжыму паміж нашымі краінамі, гэтыя працэсы пойдуць хутчэй", - лічыць дыпламат. Пры гэтым Андрэй Савіных падкрэсліў, што беларускі бок прадаўжае прыкладаць намаганні для таго, каб авіякампаніі дзвюх краін падпісалі раўнапраўныя пагадненні.

15 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2014
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1244
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Турция Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме