Заяўка на ўваходжанне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знакамітай караваннай дарогі, якая злучае Усходнюю Азію з Міжземнамор’ем у старажытнасці і ў Сярэднявечча, была пададзена сумесна Кітаем, Казахстанам і Кыргызстанам.
У 1996 годзе ў спіс прапанаваны архітэктурна-гістарычны комплекс XIX стагоддзя «Странапрыімны дом графа Шарамецева». З 1923 года ў будынку размяшчаецца НДІ хуткай дапамогі ім. Н. В. Скліфасоўскага
У старажытныя часы Вялікі шаўковы шлях, у першую чаргу, выкарыстоўваўся для вывазу шоўку з Кітая, з чым і звязана яго назва. Ён быў пракладзены ў II стагоддзі да н.э. і вёў з Сіаня праз Ланьчжоў ў Дуньхуан, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, далей перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскія стэпы, паўднёвая — міма возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макао праз Яркенд і Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход аж да Міжземнага мора.
Вялікі шаўковы шлях адыграў вялікую ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязяў народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі, Каўказа і Кітая. Ён, напрыклад, служыў «правадніком» распаўсюджвання тэхналогій, інавацый, культуры і рэлігіі.
І ў наш час Кітай прыкладае немалыя намаганні, каб актыўна ажыццявіць у жыццё канцэпцыю «Эканамічнага паясы Вялікага шаўковага шляху», у мэтах пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў энергетыцы, інвестыцыйнай сферы, сельскай гаспадарцы, фінансах, турызме і іншых галінах паміж краінамі, праз якія ў старажытнасці праходзіў Вялікі шаўковы шлях.
Звязда, 23 чэрвеня 2014