Абедзве шайбы закінуў Петры Канціёла (16.30, асістэнты — Пека Рыне, Туука Манціла; 59.43, у большасці, у пустыя вароты, асістэнты — Ёры Лехтэра, Олі Ёкінен).
Склад гаспадароў: Лаланд; Дзянісаў—Явенка, Калюжны—Сцяпанаў—Грабоўскі; Корабаў—Грабарэнка, Плат—Стась—С.Касціцын; Стасенка—Усенка, Угараў—А.Касціцын—Кітараў; Гатавец, Яфіменка—Кальцоў—Волкаў—Ковыршын.
Штрафны час: 8—12 (С.Касціцын, 18.31, Грабарэнка, 20.00, Корабаў, 20.29, 57.54 — Манціла, 19.14, Пакарынен, 20.00, Камароў, 20.36, 49.54, Канціёла, 28.51, Лехтэра, 31.57).
На "Мінск-Арэне" прысутнічала 14.447 гледачоў — гэта новы рэкорд наведвальнасці 78-га чэмпіянату свету. Ранейшы складаў 14.124 гледачы (12 мая на матчы Расія—ЗША).
У паралельным матчы на "Чыжоўка-Арэне" Швецыя выйграла ў Францыі — 2:1 (0:0, 2:0, 0:1).
У першых гульнях чацвярга Латвія адолела ЗША — 6:5 (2:1, 1:2, 3:2), а Канада разграміла Данію — 6:1 (1:1, 1:0, 4:0).
Становішча каманд:
група В ("Мінск-Арэна") — Расія — 12 ачкоў (розніца шайбаў 22-5), Латвія — 9 (15-13), ЗША — 6 (15-15), Фінляндыя — 6 (10-7), Беларусь — 6 (9-12), Германія — 5 (7-10), Швейцарыя — 3 (8-14), Казахстан — 1 (8-18);
група А ("Чыжоўка-Арэна") — Швецыя — 11 (11-5), Канада — 10 (16-8), Чэхія — 6 (11-10), Нарвегія — 6 (10-10), Францыя — 5 (10-9), Славакія — 4 (11-14), Данія — 3 (8-14), Італія — 3 (3-10).
Беларусь прайграла ЗША (1:6) і Фінляндыі (0:1), выйграла ў Казахстана (4:1) і Швейцарыі (4:3). На абодвух няўдалых для каманды Глена Хэнлана матчах прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Расклад пятага туру:
група А — Канада—Італія (16 мая, 16.45), Швецыя—Славакія (20.45), Францыя—Нарвегія (17 мая, 12.45), Данія—Чэхія (16.45). 17 мая адбудзецца таксама сустрэча Славакія—Італія (20.45).
група В — ЗША—Казахстан (16 мая, 16.45), Фінляндыя—Швейцарыя (20.45), Латвія—Расія (17 мая, 12.45), Беларусь—Германія (16.45). 17 мая адбудзецца таксама сустрэча Швейцарыя—Казахстан (20.45).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 траўня 2014