https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У новых гасцініцах неабходна максімальна выкарыстоўваць беларускую прадукцыю


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка на адкрыцці пабудаванага да чэмпіянату свету па хакеі гатэля "Рэнесанс Мінск".
Лукашэнка даў высокую ацэнку якасці беларускіх тавараў. Паводле яго слоў, беларуская прадукцыя "можа быць, не заўсёды вельмі прыгожа ўпакавана, як на Захадзе, але па якасці гэта тое, чаму Еўропе трэба вучыцца". Што да мэблі, то нядрэнна было б укамплектаваць новыя гатэлі беларускай прадукцыяй, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Падчас гутаркі з інвестарамі і кіраўніцтвам гатэля аб падрыхтоўцы гасцінічнага персаналу Лукашэнка сказаў, што беларусам варта пераймаць вопыт замежных калег.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з гатэлем, умовамі пражывання. Падчас чэмпіянату свету тут размесцяцца дэлегацыі шасці краін-удзельніц: хакейныя каманды Канады, Нарвегіі, Славакіі, Даніі, Чэхіі і Швецыі.

Як праінфармавалі Лукашэнку, новая гасцініца мае больш як 260 сучасных нумароў усіх катэгорый (ад стандартнага да прэзідэнцкага люкса) і разлічана на 390 месцаў. Ва ўсіх нумарах ёсць высакаскорасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне. Прадугледжаны таксама нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Інвестыцыйны праект па будаўніцтве 4-зоркавай гасцініцы на тэрыторыі Мінска рэалізаваны ЗЗАТ "Моспрамбуд-Гатэль". Эксплуатаваць гасцініцу пад брэндам міжнароднай кампаніі Marriot International будзе ЗАТ "МПС-Гатэль".

Marriot International — міжнародная кампанія, якая працуе на рынку гасцінічных паслуг. Уключае каля 3700 гасцініц (больш як з дзясяткам брэндаў), размешчаных у 72 краінах, у тым ліку ў Еўропе — больш як 300.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2014
 
Дата публикации:14.04.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:1630
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме