14 красавіка ў 1/16 фіналу беларуска-расійскі дуэт з лікам 7:5, 6:1 выйграў у амерыканца Эрыка Бутораца (31) і паўднёваафрыканца Равена Клаазена (26), 17 красавіка быў мацнейшы за "пасеяных" пад шостым нумарам Міхаэля Ладра (17) і Нікаля Маю (12) з Францыі — 7:6 (7:4), 6:4, а на наступны дзень перамог аўстрыйца Аляксандра Пея і бразільца Бруна Суарэша, якія займаюць трэцяе месца ў рэйтынгу і мелі другі нумар "пасева", — 7:6 (7:5), 3:6, 11:9 (тай-брэйк).
Наступнымі сапернікамі Мірнага і Южнага стануць Іван Додыг з Харватыі (6) і Марсела Мело з Бразіліі (5), "пасеяныя" пад трэцім нумарам.
Беларускі спартсмен выйграваў турніры ў Монтэ-Карла ў 2003 і 2006 гадах (з індыйцам Махешам Бхупаці і шведам Ёнасам Б`ёркманам). У мінулым сезоне Мірны, які гуляў у пары з румынам Хорыяй Тэкау, дайшоў да чвэрцьфіналу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2014