https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі трэба арганізаваць дадатковыя стаяначныя месцы для аўтадамоў


У Беларусі трэба выдзяліць дадатковыя стаяначные месцы для патрэб караванераў.
Такое меркаванне выказаў 17 красавіка дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін у час выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства гандлю, прысвечанай ацэнцы гатоўнасці аб`ектаў грамадскага харчавання і гандлю да чэмпіянату свету па хакеі.

Караванінг - адзін з відаў аўтатурызму. Караванеры падарожнічаюць у аўтадамах і спыняюцца ў кемпінгах са спецыяльнымі стаянкамі. У постсавецкіх краінах, за выключэннем Прыбалтыкі, такіх стаянак не так шмат.

"У нашай краіне колькасць месц, спецыяльна абсталяваных для аўтадамоў, можна пералічыць на пальцах", - растлумачыў Вадзім Кармазін. Пры гэтым у Заходняй Еўропе зарэгістравана прыкладна 4,5 млн караванераў. "У час чэмпіянату свету па хакеі многія з іх, верагодна, захочуць наведаць Беларусь. І ад таго, ці знойдуць яны стаяначныя месцы для сваіх дамоў на колах, у многім будзе залежаць уражанне ад краіны", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

Вадзім Кармазін таксама дадаў, што вырашыць праблему можна, выдзеліўшы караванерам месцы на ўжо дзеючых стаянках.

БЕЛТА
Мінск, 18 красавіка 2014
 
Дата публикации:18.04.2014
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
ЧМ-2014 по хоккею Туризм в Беларуси Караванинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме