Мінскія экстрэмалы скакалі з вяроўкай з 25-метровага будынка
14 сакавіка каманда Belextreme арганізавала ў Мінску чарговыя скачкі з вяроўкай. На гэты раз маладыя людзі скакалі з 25-метровага будынка.
Асноўныя задачы каманды — развіццё і папулярызацыя ў краіне экстрэмальных відаў спорту, што ўключаюць у сябе скачкі з вяроўкай, турысцкія паходы, альпінізм, скалалажанне і іншыя.