https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Паралімпійскіх гульнях у Сочы возьмуць удзел 10 беларускіх спартсменаў


З 7 па 16 сакавіка ў Сочы пройдуць XI зімовыя Паралімпійскія гульні.
Беларусь на Паралімпіядзе 2014 года прадставяць 10 спартсменаў (пяць жанчын і пяць мужчын), якія будуць змагацца за ўзнагароды ў біятлоне і лыжных гонках, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму.

Як сказала прэс-аташэ беларускай дэлегацыі Таццяна Падбярозская, у складзе каманды трохразовая паралімпійская чэмпіёнка ў зімовых дысцыплінах Людміла Волчак, пераможніца і шматразовы прызёр Гульняў Ядвіга Скарабагатая, якая сваю медальную паралімпійскую кар`еру пачынала ў 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША).

У эліту сусветнага параспорту ўваходзяць таксама шматразовыя прызёры зімовых Паралімпіяд Ларыса Варона і Васіль Шапцябой. Папоўнілася беларуская зборная і маладымі таленавітымі спартсменамі.

У Сочы беларускія спартсмены вылецяць 1 сакавіка.

Спаборніцтвы ў межах Паралімпійскіх гульняў пройдуць на тых жа арэнах, дзе праходзілі XXII зімовыя Алімпійскія гульні.

Мяркуецца, што ў Сочы збяруцца прыкладна 700 атлетаў з 47 краін свету, што стане рэкордам у гісторыі зімовых Паралімпіяд.

Спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі разыграюць 72 камплекты медалёў у пяці відах спорту: біятлоне, горных лыжах (у тым ліку паралімпійскім сноўбордзе), кёрлінгу на калясках, лыжных гонках і слэдж-хакеі на лёдзе.

У праграму XI Паралімпійскіх зімовых гульняў уключаны таксама новыя дысцыпліны — гонка на кароткую дыстанцыю ў біятлоне і паралімпійскі сноўборд-крос.

Вадзім Паўловіч, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2014
 
Дата публикации:27.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
Сочи-2014 Паралимпийсие игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме