https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены заваявалі 14 медалёў на турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя


Турнір адбыўся ў мінскім Палацы спорту.
Беларускія барцы заваявалі чатырнаццаць узнагарод (7 залатых, 3 сярэбраныя, 4 бронзавыя) на 44-м міжнародным турніры катэгорыі Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

На вышэйшую прыступку п`едэстала падняліся беларускія спартсмены Азамат Нурыкаў (вагавая катэгорыя да 65 кг), Алі Шабанаў (74 кг), Мурад Гайдараў (86 кг), Надзея Шушко (53 кг), Заліна Сідакова (55 кг), Настасся Гучок (60 кг), Васіліса Марзалюк (75 кг). Сярэбранымі прызёрамі ад Беларусі сталі Аляксандр Кантоеў (65 кг), Амар Магамедаў (86 кг), Юсул Джалілаў (97 кг). Бронза сярод беларускіх барцоў дасталася Уладзіславу Андрэеву (57 кг), Івану Янкоўскаму (97 кг), Вадзіму Шведаву (125 кг), Наталлі Ланко (75 кг).

У медальным заліку перамаглі спартсмены зборнай Расіі, на рахунку якіх 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 13 бронзавых узнагарод. Беларусы занялі другое месца (7, 3, 4). На трэцяй пазіцыі ў медальным заліку зборная Казахстана (2, 4, 4). Усяго ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 11 краін.

У турніры прымалі ўдзел барцы з Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Латвіі, Літвы, Казахстана, Узбекістана, Германіі, Францыі, Чылі, Фінляндыі, Катара, Турцыі, Азербайджана і Малдовы. Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску з 1 па 2 сакавіка. Жанчыны былі прадстаўлены ў васьмі вагавых катэгорыях, як і мужчыны.

Імянныя турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя сталі праводзіцца ў Мінску з 1970 года. З 1994 года па рашэнні Міжнароднай федэрацыі аб`яднаных стыляў барацьбы (FILA) турніру была прысвоена катэгорыя Гран-пры. Арганізатарамі 44-га міжнароднага турніру Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя выступілі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя барацьбы.

3 сакавіка 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1458
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Вольная борьба Александр Медведь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме