14 студзеня Азаранка выйграла ў шведкі Йаханы Ларсан (91) — 7:6 (7:2), 6:2, Гаварцова — у кітаянкі Ін-Ін Дуань (193) — 6:0, 7:6 (8:6).
У наступным раўндзе Азаранка сустрэнецца з чэшкай Барбарай Заглававай-Стрычавай (84), Гаварцова — з полькай Агнешкай Радваньскай (5).
Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, Гаварцова ні разу не праходзіла далей за другі круг.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2014