Наведвальнікі турніру змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы абанементаў на ўсе паядынкі групавога раунда з удзелам зборнай Беларусі на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску.
У выніку акцыі «Шчаслівы заўзятар» будуць разыграны 10 абанементаў.
У першыя чатыры дні Х Каляднага міжнароднага турніру абанементы будуць разыграны на вячэрніх матчах у мінскім Палацы спорту, а ў заключны дзень — у «Мінск-Арэне». Удзельнікам розыгрышу неабходна будзе прадэманстраваць веданне і разуменне хакея, а таксама знаходлівасць, спрыт і кемлівасць.
Звязда, 26 снежня 2013