У вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул сярод жаночых каманд першая зборная Беларусі ўпэўнена перайграла другую каманду Беларусі - 6:2. Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі спартсменкі Казахстана, якія ў гульні за трэцяе месца адолелі расіянак. Асноўны час завяршыўся ўнічыю - 3:3, а ў серыі пасляматчавых булітаў удача была на баку казахстанскай дружыны - 4:3.
У мужчын чэмпіёнамі сталі спартсмены першай зборнай Беларусі, якія ў сваім апошнім матчы разграмілі каманду Арменіі з вынікам 66:1 і дзякуючы лепшай розніцы мячоў абышлі расіян. Бронзавыя медалі павязуць дадому хакеісты Казахстана.
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА