Сёння ў Оршы ў вырашальным паядынку самай прэстыжнай вагавой катэгорыі звыш 92 кг беларус змог перамагчы прадстаўніка Расіі Ісрафіла Ісламава. Бронзавымі прызёрамі сталі Равшанджон Саліеў з Узбекістана і Ісмаэйлі Вандэй з Ірана.
За чэмпіёнскі тытул сёння будуць змагацца яшчэ тры беларускія баксёры: Вітас Гарцуеў (57 кг), Аляксей Гацакоў (63,5) і Кірыл Дугар (86 кг). Раней бронзавыя медалі Гульняў заваявалі чатыры беларусы: Радзівон Цімошчанка (48 кг), Данііл Кокараў (51 кг), Дзмітрый Дварнічэнка (60 кг), Максім Кравец (92 кг).
У жаночым турніры, які завяршыўся ўчора, у беларусак тузін узнагарод ІІ Гульняў краін СНД: чэмпіёнкай стала Марыя Піліпенка, срэбра заваявалі Ксенія Махахей, Аліна Кардзюшова, Ганна Серада, Дар`я Сільчанка, бронзу ўзялі Аляксандра Тагірава, Маргарыта Банюшэвіч, Ясенія Банкевіч, Марыя Цмыг, Аляксандра Сяргеева, Ганна Карбаценка, Кіра Яціна.