https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы выйгралі мужчынскі турнір па баскетболе 3х3 на II Гульнях краін СНД


На пляцоўцы "Палова-Арэны" завяршыўся турнір па баскетболе 3х3 у праграме ІІ Гульняў краін СНД.
У мужчынскім фінале з расіянамі першая каманда Беларусі ў складзе Івана Балдуева, Данііла Каско, Ільі Мілашэўскага і Кірыла Васкаўцова адразу вырвалася наперад і на працягу ўсёй сустрэчы поўнасцю валодалі ініцыятывай. У выніку падапечныя Дзмітрыя Калтунова выйгралі з розніцай сем балаў - 19:12.

У матчы за бронзавыя медалі другая беларуская дружына (Антон Гайдаль, Аляксей Юдкін, Арцём Брашко, Аляксей Шаўчэнка) перамагла баскетбалістаў Туркменістана з рэзультатам 22:13.

У вырашальным паядынку жаночых спаборніцтваў першая зборная Беларусі, за якую выступалі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, ва ўпартай барацьбе ўступіла расійскім баскетбалісткам - 10:12. Уладальнікам бронзы стала другая зборная Беларусі (Яна Макуца, Паліна Катлінская, Ксенія Шэпель, Карына Курстак), якія ўпэўнена абыгралі саперніц з Узбекістана - 22:6.

У спаборніцтвах ІІ Гульняў краін СНД таксама выступалі баскетбалісты з Таджыкістана, Казахстана і Кыргызстана.

12 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Баскетбол 3х3 Спорт в Беларуси II Игры стран СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме