Прадоўжыцца паляўнічы сезон на гэтых птушак да 8 снежня.
"Дазваляюцца розныя спосабы палявання ў светлы час сутак: ружэйны спосаб з засады, з падыходу, з прынаджваннем, з пад`езду на маламерных суднах. Пры паляванні на гусей можна выкарыстоўваць гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Дапускаецца выкарыстанне сабак для пошуку і падачы здабытай дзічыны. Дазваляецца выкарыстоўваць сабак пэўных парод: тэр`ераў, такс, выжлаў, спаніэляў і рэтрывераў. Дазволена прымяненне маламерных суднаў без рухавікоў або з непрацуючым рухавіком", - растлумачылі ў Мінлясгасе.
Паляўнічыя гаспадаркі Мінлясгаса запрашаюць аматараў палявання на вадаплаўную дзічыну наведаць камфартабельныя комплексы.
20 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА