У ходзе 22-га тура чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе краснасельскі "Цэментнік" гуляў матч у гасцях з ФК "Навагрудак". Як паведамляе www.volkovysk.by, на 20-й хвіліне матчу, калі футбаліст "Цэментніка" Яўген Васілеўскі забіў гол у вароты саперніка, на поле стадыёна выбеглі прыкладна дваццаць чалавек у масках і пачалі бойку з балельшчыкамі з Навагрудка.
Бойка цягнулася каля паўгадзіны, арбітр матчу вымушаны быў закончыць матч і залічыў ФК "Навагрудак" тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.
На поле прыбылі нарады міліцыі, а таксама хуткай медыцынскай дапамогі, бо пацярпелым спатрэбілася дапамога.
Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, бойку справакавалі футбольныя фанаты з Мінска.
БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2013