https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны павільён Беларусі ўпершыню будзе прадстаўлены на турыстычнай выстаўцы ў Парыжы


Аб гэтым у эфіры беларускага тэлеканала СТБ заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.
У верасні на прафесійнай турыстычнай выстаўцы ў Парыжы ўпершыню будзе прадстаўлены нацыянальны павільён Беларусі.

Пасольства рыхтуе экспазіцыю сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызму, дырэкцыямі Нясвіжскага палаца і палацавага комплексу ў Міры, каб знайсці патэнцыяльных партнёраў з боку французскіх турыстычных аператараў, якія былі б гатовы арганізоўваць турыстычныя туры ў Беларусь. "Наша краіна для гэтага адкрыта", - падкрэсліў Павел Латушка.

Францыя з`яўляецца сусветным лідарам у сферы турызму, толькі Парыж у мінулым годзе наведалі больш як 84 млн. турыстаў. Паводле ацэнкі дыпламата, "нам аб такіх паказчыках застаецца толькі марыць, але марыць трэба, і для рэалізацыі мары неабходна працаваць".

Паводле інфармацыі пасольства, колькасць турыстаў, якія прыбылі з Францыі ў Беларусь, у мінулым годзе вырасла на 25 працэнтаў. "Але ў рэальным вылічэнні гэта толькі сотні людзей, што вельмі мала", - сказаў пасол. Аднак дыпламат выказаў упэўненасць, што акрамя ўдзелу ў выстаўцы, прыцягненню турыстаў будзе садзейнічаць правядзенне Дзён культуры Беларусі ў 25 гарадах Францыі, падрыхтоўкай якіх таксама займаецца пасольства. Французам пакажуць выступленне Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, паралельна са спектаклямі пройдуць прэзентацыі турыстычных магчымасцей нашай краіны.

Адна з тэм, якія маглі б зацікавіць французаў, гэта мясціны Беларусі, гістарычна звязаныя з Напалеонам. Аднак, паводле слоў пасла, гэту тэму неабходна выкарыстоўваць акуратна. Так, слова "Бярэзіна" у французскай мове да гэтага часу мае негатыўнае значэнне, паколькі яшчэ жывая гістарычная памяць аб разгромнай для вялікай арміі Напалеона бітве на беларускай рацэ каля Барысава. Разам з тым прыцягненню французскіх турыстаў да паездкі па напалеонаўскіх мясцінах і мясцінах, звязаных з гісторыяй вайны 1812 года, магло б пасадзейнічаць уступленне таго ж Барысава ў міжнародную асацыяцыю гісторыі Напалеона. Сёння ў гэту асацыяцыю ўваходзяць 50 гарадоў Расіі, Аўстрыі, Францыі і іншых краін, і туды накіроўваюцца вялікія турыстычныя патокі аматараў гісторыі.

15 ліпеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2013
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1808
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Выставка Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме