На базе РЦАП па лёгкай атлетыцы мацнейшых вызначалі юныя кідальніцы молата, два лепшыя вынікі паказалі прадстаўніцы Беларусі. Золата заваявала Сафія Каралёнак, якая ў лепшай са спроб адправіла снарад на 64,15 м. Срэбра дасталася нашай Вераніцы Шчарбянок, якая кінула молат на 60,83 м. Тройку лепшых дапоўніла расіянка Варвара Іванова (58,57 м).
6 жніўня на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на II Гульнях краін СНД будуць праведзены яшчэ 11 фіналаў. Большасць відаў праграмы прымае Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама".
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА