Пісаць прозьвішчы на майках гульцоў не дазволілі ні беларускай кірыліцай, ні лацінкай.
Пра гэта распавёў кіраўнік прэсавай службы хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Іван Караічаў падчас дыскусіі ў рамках фэстывалю AD.NAK, прысьвечанай праблемам спартовага маркетынгу ў Беларусі.
Спадар Караічаў адзначыў, што беларускі прадстаўнік у КХЛ на пачатку сэзону выступіў з ініцыятывай пісаць прозьвішчы на беларускай мове ці на беларускім варыянце лацінкі. Кіраўніцтва КХЛ забараніла абодва варыянты, паведамляе газэта «Прэссбол».
Радыё Свабода, 29 траўня 2013