https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ёга ў самалёце


Як зрабіць доўгія паветраныя падарожжы больш passenger friendly?
Пасьля шасьці гадзін, праведзеных у рэйсавым самалёце, якія вам давялося прасядзець на крэсьле шырынёю 45 сантымэтраў, вы пакідаеце самалёт наогул з нягнуткімі ацёклымі нагамі і адранцьвелай сьпінай...

Амэрыканскія адмыслоўцы ў пытаньнях фізычных практыкаваньняў, вядомых пад назвай ёгі, раяць падчас доўгага рэйсу самалётам рабіць некаторыя стандартныя практыкаваньні ёгі або звычайныя павароты, каб палепшыць сабе самаадчуваньне.

«Такія практыкаваньні наогул паляпшаюць кровазварот і лімфазварот у арганізьме. Такія вадкасьці як вада і лімфа падчас палёту наогул сьцякаюць у ніжэйшыя часткі цела, прыносячы пасажырам адчуваньне непаваротлівасьці і грузнасьці» — кажа 50-гадовая Сындзі Лі, якая прапагандуе фізычныя практыкаваньні падчас доўгіх пералётаў.

Час ад часу варта рабіць павароты целам управа (паклаўшы левую руку на правае калена) і ўлева (паклаўшы правую руку на левае калена).

Калі дазваляюць на гэта вашы фізычныя магчымасьці, пастарайцеся памясьціць костку левай нагі на калені правай (а потым наадварот). «Гэта расслабіць вашы бёдры і сапраўды добра расьцягне мышцы вашых сьцёгнаў і ягадзіцаў» — тлумачыць спадарыня Лі.

Седзячы або стоячы ў праходзе паміж сядзеньнямі, вы можаце зрабіць і такое практыкаваньне: абдыміце сябе абедзьвюма рукамі, спрабуючы кончыкамі пальцаў дасягнуць сваіх лапатак. Адначасова можна расьцягнуць мышцы шыі, спрабуючы дастаць левым вухам правага пляча (і наадварот).

У праходзе паміж сядзеньнямі або ў калідорчыку каля туалету можна паспрабаваць прыняць «пазыцыю дрэва» — памясьціць падэшву левай ступні на ўнутраную частку правага сьцягна (і наадварот), адначасова падымаючы складзеныя рукі да ўзроўню грудзей або і галавы.

Радыё Свабода
, 10 траўня 2013
 
Дата публикации:10.05.2013
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:2303
 
Ключевые слова:
Авиапутешествия Гимнастика Йога
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме