Айчынныя заўзятары вызначыліся з іменем для зубраняці, якое будзе талісманам мінскага чэмпіянату свету па хакеі. У выніку інтэрнэт-апытання перамогу атрымала імя Волат (859 галасоў), на другім месцы варыянт Белавежык, на трэцім — Расці (амерыканская мянушка знакамітага беларускага хакеіста Руслана Салея, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем). А ўжо далей — Зубрык, Янка, Вежык, Пушчык, Зубі, Шайбік. На маю думку, выбар сапраўды годны.
Бо ён не толькі лёгкі для вымаўлення замежнікаў, якіх будзе хапаць у Мінску, але лёгка запамінаецца, цалкам падпадае пад апісанне зубра як магутнага валадара Белавежскай пушчы. Безумоўна, дробязь, але прыемная.
Тарас Шчыры
Звязда, 23 красавіка 2013