У спаборніцтвах возьмуць удзел пяць каманд: ХК "Брэст", жлобінскі "Металург", наваполацкі "Хімік-СКА", ХК "Ліда" і госці — Чэшскі селекцыйны клуб з Прагі.
На працягу трох дзён каманды па сістэме "кожны з кожным" правядуць кругавы турнір, пасля чаго будзе названа імя пераможцы. Паводле рэгламенту спаборніцтваў, каманды правядуць тры перыяды па пятнаццаць хвілін (замест дваццаці неабходных). Гэта звязана з тым, што каманды згуляюць па два матчы ў дзень.
Турнір на прызы старшыні Брэсцкага гарвыканкама праводзіцца другі год запар, у 2012 годзе пераможцам спаборніцтваў стаў хакейны клуб "Брэст".
Алесь Ляўчук, БелаПАН
Брэст, 13 красавіка 2013