Спартсменка пайшла на дыстанцыю 13-й і прыйшла да фінішу з вынікам 32 хвіліны 15,3 секунды, дапусціўшы чатыры промахі пры стральбе (1+0+0+3).
Надзея Скардзіна стала 40-й (35.40,5; 2+1+0+0; стартавала 34-й), Людміла Калінчык — 47-й (36.57,4; 2+0+1+0; 58), Анастасія Дубарэзава — 52-й (37.24,6; 1+3+1+1; 55).
У тройцы лепшых — чэшка Габрыэла Соўкалава (30.58,8; 0+1+0+1; стартавала першай), расіянка Вольга Вілухіна (+7,0; 0+1+2+0; 4) і нарвежка Тора Бергер (+14,8; 1+0+0+1; 8).
У мужчынскай гонцы пераследавання Юрый Лядаў, які адправіўся на дыстанцыю 57-м, да фінішу не даехаў. Узнагароды заваявалі аўстрыец Крыстаф Зуман, француз Сімон Фуркад, а таксама яго брат Мартэн Фуркад і чэх Міхал Шлезінгр, якія паказалі аднолькавы час.
Жаночы залік Кубка свету ўзначальвае Бергер (1.233 ачкі), на другім месцы Домрачава (906). У мужчын наперадзе Мартэн Фуркад (1.215).
16 сакавіка ў Ханты-Мансійску пройдуць гонкі з масавым стартам.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2013