https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету атрымаюць 60-працэнтную скідку на навучанне


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету, Еўропы, сусветных універсіяд, якія з`яўляюцца студэнтамі і навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі, атрымаюць скідкі ў памеры 60 працэнтаў са сфарміраванага кошту навучання. Гэта прадугледжана ўказам нумар 155 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 г. нумар 126", які 4 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам унесена дапаўненне ва ўказ нумар 126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове".

Прыняцце ўказа накіравана на дадатковае стымуляванне развіцця студэнцкага спорту ў Беларусі.

4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2013
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1590
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме