На дыстанцыі «Алімпік» лепшым стаў Данііл Падольскі (2 гадзіны 06 мін 35 сек.), «Спрынт» выйграў Анатоль Букавец (1 гадзіна 03 мін 04 сек.), у жаночым забегу перамагла Кацярына Русак (11 мін.43 сек.), а ў эстафеце «Спрынт» першай апынулася каманда МНС (57 мін.33 сек.).
Першы «Мінскі Трыятлон» прайшоў у 2018 годзе, і з кожным годам яго папулярнасць расце. Тады ў ім выступілі ўсяго каля 300 спартсменаў, а цяпер іх было ў пяць разоў больш.
Трыятлон упершыню быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у 2000 годзе ў Сіднэі. На Алімпіядах атлеты плывуць 1500 м, праязджаюць на ровары 40 км і бягуць 10 км. Гэты від лічыцца адным з самых цяжкіх, бо спартсменам даводзіцца пераадольваць дыстанцыі ў любое надвор’е. І нездарма трыятланістаў называюць жалезнымі людзьмі.
Звязда, 30 ліпеня 2023