У спаборніцтвах мужчын у вагавой катэгорыі 55 кг Рыгор Вярцінскі стаў уладальнікам бронзы з вынікам 194 кг (рывок - 88 кг, штуршок - 106 кг). Чэмпіёнскі тытул у гэтай вазе заваяваў узбекскі атлет Агабек Нафасаў - 240 кг (110 кг+130 кг), срэбра ў актыве Алі Бабамурадава з Туркменістана - 215 кг (95 кг+120 кг).
Першую ўзнагароду дамашніх Гульняў беларусам прынесла цяжкаатлетка Паліна Пічугіна, якая стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі 45 кг.
Таксама сёння ў гродзенскім Лядовым палацы жанчыны разыграюць камплект узнагарод у вагавой катэгорыі 55 кг. У цяжкаатлетычным турніры II Гульняў краін СНД прымаюць удзел спартсмены з дзевяці краін, спаборніцтвы завершацца 9 жніўня.
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА