Сустрэча прайшла 29 снежня на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 15.012 гледачоў, сярод якіх быў мільённы з часу яе адкрыцця.
Шайбы закінулі Джэф Плат (17.43, буліт), Збынек Іргл (33.54, 5х4, пас — Лібар Піўка) і Яннэ Ніскала (43.25, асістэнты — Тэему Лайнэ, Лібар Піўка).
Анатоль Ніканцаў ("Спартак") не рэалізаваў буліт (6.51).
Штрафны час: 12 — 43 (Стэплтан, 1.01, Кітараў, 18.11, 25.02, камандны штраф, 51.41, Дзянісаў, 52.37, Мэрфі, 58.04 — Ружычка, 5.47, 46.36 (2+10+5+20 хвілін), Бадроў, 32.05, 37.27).
Склад "Дынама": Хауген; Ніскала—Дзянісаў, Лайнэ—Піўка—Іргл; Гарошка—Краічак, Плат—Стась—Стэплтан; Мэрфі—Чарнавок, Мялешка—Кітараў—Кулакоў; Нагачоў—Хузееў, Міхалёў—Дрозд—Лапачук.
Сустрэча сапернікаў 7 кастрычніка ў Маскве завяршылася перамогай "Спартака" — 4:1.
Пасля 38 гульняў "Дынама" з 51 ачком займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, дзявятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, 4 у авертайме, 1 па булітах, пацярпела 2 паражэнні па булітах, 3 у авертайме і 16 у асноўны час, закінула 93 і прапусціла 118 шайбаў.
Бамбардзіры (гол+пас): Цім Стэплтан — 30 (17+13), Тэему Лайнэ — 29 (16+13), Збынек Іргл — 23 (10+13), Джэф Плат — 22 (9+13), Кора Мэрфі — 21 (2+19), Джо Павелскі — 14 (7+7), Андрэй Стась — 14 (5+9), Яннэ Ніскала — 10 (5+5), Аляксандр Кітараў — 8 (4+4), Аляксандр Кулакоў — 7 (5+2), Шарль Лінгле — 7 (3+4), Дзмітрый Мялешка — 6 (2+4), Ерэ Каралахці, Лібар Піўка — па 6 (1+5), Лукаш Краічак — 5 (1+4), Андрэй Міхалёў — 3 (1+2), Юнас Фрэгрэн — 3 (0+3), Сяргей Дрозд, Павел Чарнавок — па 2 (1+1), Уладзімір Дзянісаў — 2 (0+2), Эвандэр Кейн — 1 (1+0), Даніэль Корса — 1 (0+1).
Наступны матч "Дынама" правядзе дома 3 студзеня з дынамаўцамі Рыгі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2012