https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 14 снежня ў Мінску ў свой першы рэйс выйшаў экскурсійны двухпавярховы аўтобус


У наступным першы сталічны экскурсійны аўтобус можа інтэгравацца ў грамадскі транспарт, мяркуе спецыяліст.
Яго маршрут праходзіць па галоўных праспектах горада — Незалежнасці і Пераможцаў. У дзень аўтобус будзе рабіць некалькі рэйсаў па розных маршрутах, іх колькасць будзе залежаць ад попыту на маршрут з боку турыстаў.

Як зазначыла ў дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск" Алена Пліз, калі на такія экскурсійныя маршруты будзе попыт, то ў наступным яны могуць інтэгравацца ў гарадскі грамадскі транспарт. Яна паведаміла, што сёлета ў межах святкавання Дня горада быў запушчаны экскурсійны маршрут на базе 1-га гарадскога транспартнага маршруту, які рухаецца ад чыгуначнага вакзала да Вяснянкі.

"Пасажырам праз гучную сувязь расказваюць аб славутых мясцінах сталіцы. Такім чынам, маршрут № 1 інтэграваны ў гарадскую маршрутную сетку", — сказала Пліз.

Паводле слоў спецыяліста, тэкст-гід у новым аўтобусе складзены на аснове базавага тэсту "Аглядная экскурсія па горадзе Мінску", які ў сваю чаргу стварылі гісторыкі і географы горада. Для дзяцей у аўтобусе арганізавана праслухоўванне дзіцячых песень.

Таксама яна паведаміла, што прыпынкі ў вядомых мясцінаў па маршруце пакуль не прадугледжаны, але ў далейшым плануюцца.

Намеснік дырэктара турыстычнай фірмы "Дром-Тур" Дзмітрый Вашкевіч паведаміў, што такія аўтобусы, выпушчаныя да 1985 года, дагэтуль выкарыстоўваюцца ў якасці транспарту для сіці-тураў у шэрагу еўрапейскіх краін.

"Спадзяёмся, што наш аўтобус праслужыць доўга, як мінімум гадоў пяць, паколькі зрабілі яго добра. Потым мы плануем набыць іншы аўтобус", — сказаў ён.

БелаПАН
14 снежня 2012
 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1951
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Экскурсионный автобус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме