Мірны пачаў год на трэцім месцы ў рэйтынгу АТП. З 7 мая па 9 верасня ён быў лепшым парным тэнісістам свету.
На лістападаўскім выніковым турніры ў Лондане Мірны і Нестар не змаглі выйсці з папярэдняй групы, прайграўшы два з трох матчаў. На старце яны перамаглі шведа Роберта Ліндстэта (7) і будучага партнёра Мірнага румына Хорыю Тэкау (8) — 4:6, 7:6 (7:1), 12:10 (тай-брэйк), а затым уступілі брытанцу Джонатану Марэю (20) і датчаніну Фрэдэрыку Нільсэну (23) — 6:7 (3:7), 6:4, 10:12 (тай-брэйк) і індыйцам Махешу Бхупаці (11) і Рахану Бапане (12) — 6:7 (5:7), 7:6 (7:5), 5:10 (тай-брэйк).
Паводле звестак сайта Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у сезоне-2012 Мірны зарабіў больш чым 600 тыс. долараў, а за ўсю кар`еру — больш чым 10 млн. У актыве тэнісіста 45 выйграных турніраў і 900 праведзеных матчаў у адзіночным і парным разрадах. У 602 паядынках ён атрымаў перамогу, у 298 пацярпеў паражэнне.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2012