Каманды гулялі ў такіх саставах:
БАТЭ — Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан) (Сівакоў, 66), Валадзько, Радзькоў, Глеб, Паўлаў (Брэсан, 80), Бардачоў, Радзівонаў (Мазалеўскі, 89), Сіміч, Аляхновіч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Канцавы, Філіпенка.
"Ліль" — Ляндро, Дэбюшы (Сідзібе, 85), Дзінь, Бальмон, Пае, Калу, Дэ Мело (Мендэс, 46), Мартэн (Ру, 46), Шэджу, Мавюба (капітан), Баша. У запасе: Эляна, Гее, Педрэці, Берыа.
На 11-й хвіліне папярэджанне атрымаў Пае, на 28-й — Аляхновіч, на 38-й — Радзівонаў, на 53-й — Дзінь, на 54-й — Паўлаў і Ру, на 70-й — Палякоў, на 90-й — Мавюба.
Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах — 5:18 на карысць гаспадароў (першы тайм — 3:9), з іх у створ варот — 4:8 (3:4), вуглавыя ўдары — 0:11 (0:6), штрафныя ўдары — 15:16 (7:9), афсайды — 3:3 (2:1), укідванні з аўта — 8:27 (6:18).
У другім матчы групы F нямецкая "Баварыя" прымала іспанскую "Валенсію" і перамагла — 2:1. Такім чынам, БАТЭ дзякуючы лепшай розніцы мячоў узначаліў турнірную табліцу групы. Цяперашняя перамога стала першай за гады выступлення барысаўчан у групавым раўндзе ЛЧ (2008, 2011, 2012).
У другім туры 2 кастрычніка БАТЭ прыме "Баварыю", а "Ліль" згуляе ў гасцях з "Валенсіяй".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Ліль, 20 верасня 2012