Удзел у мужчынскіх спаборніцтвах прынялі спартсмены з Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана, а таксама адзіны прадстаўнік беларускай каманды Мікіта Кацянёў. Заплыў на 1,5 тыс. м беларус скончыў чацвёртым, пасля велагонкі на 40 км падняўся на другое месца, а бегавую дыстанцыю ў 10 км завяршыў ужо на першым месцы. На фінішы Кацянёў усяго на тры секунды апярэдзіў мясцовага атлета Тэмірлана Тэмірава, тройку замкнуў Джэрэмі Куіндас з Узбекістана.
Звязда, 29 верасня 2024