Ад першага да апошняга дня ІІ Гульняў краін СНД беларускія спартсмены не стамляліся збіраць медалі. «Ураджайным» на ўзнагароды стаў і апошні дзень спартыўнага форума. Усяго за 10 дзён ІІ Гульняў краін СНД беларускія спартсмены заваявалі 236 медалёў.
На пляцоўцы сталічнай "Чыжоўка-Арэны" завяршыліся спаборніцтвы па валейболу сярод дзяўчат не старэйшых за 2007 год нараджэння ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.
На сталічнай «Палова-арэне» сёння праходзіць другі дзень турніру па баскетболе 3×3 сярод мужчынскіх і жаночых моладзевых зборных. Шэсць жаночых і восем мужчынскіх каманд размяркуюць узнагароды ў паўфінальных і фінальных сутычках.
Па выніках першага тыдня ІІ Гульняў краін СНД у скарбонцы беларускай каманды 161 медаль і другі радок агульнага заліку. На першым месцы Расійская Федэрацыя, чые спартсмены заваявалі 204 медалі.