https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рускія нацыяналісты прыбягуць у Мінск


Удзельнікі спартовага забегу-эстафеты "Братэрскі шлях" з Расіі хочуць прабегчыся па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны.
17 чэрвеня яны збіраюцца прыбегчы ў беларускі горад Талачын,  далей у Оршу,  Барысаў, Мінск, Мар’іну Горку, Бабруйск, Жлобін і Гомель. Пасля гэтага ўдзельнікі забегу накіруюцца ва Украіну.

Прысвечаны забег 1150-годдзю зараджэння расійскай дзяржаўнасці і 200-годдзю Перамогі над Напалеонам у вайне 1812 года. Пры гэтым яго ўдзельнікі бягуць не толькі пад дзяржаўнымі сцягамі Беларусі, Расіі і Украіны, але і пад расійскімі імперскімі сцягамі. Забег атрымаў блаславенне Рускай Праваслаўнай Царквы.

Склад удзельнікаў забегу даволі спецыфічны. У ім нават прыняў удзел вядомы расійскі нацыст Максім Марцінкевіч (Цясак).

Як паведамляюць арганізатары забегу, яго мэта — прапаганда цвярозага і здаровага ладу  жыцця, умацаванне дружбы паміж брацкімі народамі Расіі, Беларусі і Украіны, а таксама прадстаўнікамі шматнацыянальнага насельніцтва Расійскай Федэрацыі.

Еўрарадыё,  17 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:17.06.2012
Тематика:Белорусские центры, Спорт и Туризм
Просмотров:1359
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Украина Русская православная церковь Забег-эстафета
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме