Індыйскі грасмайстар Вішванатан Ананд у напружанай барацьбе за званне чэмпіёна свету перамог прадстаўніка Ізраіля Барыса Гельфанда.
Матч складаўся з 12 партый, аднак пераможцу яны так і не вызначылі — нічыя. Выяўляць лепшага прыйшлося на тайбрэйку. У выніку чатырох дадатковых партый вікторыю атрымаў Ананд.