https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мірны і Нестар прайгралі ў паўфінале тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Мадрыдзе


Максім Мірны і Дэніел Нестар выбылі з барацьбы на тэнісным турніры серыі "Мастэрс" у Мадрыдзе з прызавым фондам 3.090.150 еўра.
12 мая ў паўфінале (чацвёрты круг) першыя ракеткі свету ў парным разрадзе з лікам 7:6 (7:3), 6:7 (6:8), 10:12 (тай-брэйк) прайгралі палякам Марыушу Фырстэнбергу і Марціну Маткоўскаму, якія дзеляць 10-е месца ў рэйтынгу і маюць чацвёрты нумар "пасеву" ў Мадрыдзе.

Летась беларус і канадзец дайшлі да чвэрцьфінала гэтых спаборніцтваў. Мірны выйграў турнір у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці.

Як паведамлялася раней, у фінал жаночага адзіночнага разраду выйшла Вікторыя Азаранка (1), якая перамагла польку Агнешку Радваньску (3) — 6:2, 6:4. У вырашальным матчы яна сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс (9), якая перамагла чэшку Лючыю Градзецкую (105) — 7:6 (7:5), 6:0.

З сямі асабістых сустрэч з Азаранкай Уільямс выйграла шэсць. Адзінае паражэнне яна пацярпела ў фінале турніру ў Маямі (ЗША) у 2009 годзе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2012
 
Дата публикации:13.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2126
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Турнир в Мадриде
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме