Зборная Беларусі паедзе ў Данію. Сапернікамі беларусаў за адзіную пуцёўку на Гульні будзе каманда гаспадароў, зборная Славеніі і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру.
Яшчэ дзве алімпійскія кваліфікацыі пройдуць у Германіі (згуляюць гаспадары, Аўстрыя, Італія і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру) і Латвіі (згуляюць гаспадары, Францыя, Казахстан і пераможца перадкваліфікацыйнага турніру).
Алімпійскія кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбудуцца з 7 па 10 лютага 2013 года.
Нагадаем, пуцёўкі на Алімпіяду ўжо заваявалі дзевяць найлепшых каманд сусветнага рэйтынгу: Фінляндыя, Швецыя, Расія, Чэхія, Канада, ЗША, Нарвегія, Славакія і Швейцарыя.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2012