https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэмпіянат Францыі


На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе Мірны выйшаў у другі круг міксту, Гаварцова прайграла ў другім крузе жаночага парнага разраду.
Максім Мірны і амерыканка Лізель Хубер (абодва ўзначальваюць парныя рэйтынгі АТП і ВТА) выйшлі ў другі круг міксту (1/8 фіналу) на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе. 31 мая яны перамаглі Веру Душэвіну (Расія, 82) і Хуана Себасцьяна Кабаля (Калумбія, 305) — 6:2, 7:5. Напярэдадні гэта сустрэча з-за непагадзі была спынена ў другім сэнце пры ліку 6:5.

У другім крузе (1/16 фіналу) жаночага парнага разраду Вольга Гаварцова (46) і Галіна Васкабоева з Казахстана (33) саступілі "пасеяным" пад другім нумарам чэшцы Квеце Пешке (3) і славенцы Катарыне Шработнік (4) — 5:7, 1:6. У першым сэце Гаварцова і Васкабоева прайгравалі 0:3 і 2:5, зраўнавалі лік, але не здолелі развіць поспех, прайграўшы "ўсухую" на сваёй падачы 12-ы гейм. Другі сэт яны пачалі з брэйка, але наступныя шэсць геймаў засталіся за саперніцамі.

У гэты ж дзень Гаварцова выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе, прайграўшы дзясятай ракетцы свету Ангеліцы Кербер з Германіі — 3:6, 2:6.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2012 
 
Дата публикации:31.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2376
 
Ключевые слова:
Чемпионат Франции Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме