21 красавіка ў паўфінале беларуска-канадскі тандэм, пасеяны пад другім нумарам, за 1 гадзіну 20 хвілін перайграў трэці "сеяны" дуэт — Ненад Зімонджыч (Сербія, 6) / Міхаэль Лодра (Францыя, 5) — 4:6, 6:4, 10:5 (тай-брэйк).
Ад першага раўнда Мірны і Нестар былі вызвалены, у другім крузе яны зламалі супраціўленне Марына Цыліча (Харватыя, 88) і Марсела Мела (Бразілія, 35) — 7:6 (10:8), 3:6, 10:5 (тай-брэйк), а ў чвэрцьфінале абыгралі Віктара Троіцкі (Сербія, 98) і Станісласа Ваўрынку (Швейцарыя, 277) — 6:4, 7:5.
У фінале Мірны і Нестар згуляюць з лідарамі сусветнага рэйтынгу братамі Майкам і Бобам Браянамі з ЗША.
Мірны двойчы выйграваў турнір у Монтэ-Карла: у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці, у 2006-м — са шведам Ёнасам Б`ёркманам. Усяго за сваю прафесійную кар`еру, якая пачалася ў 1996 годзе, Мірны 43 разы станавіўся пераможцам турніраў ATP у пары.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 22 красавіка 2012