https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надзея Астапчук заваявала залаты медаль на Кубку Еўропы па кіданнях у Чарнагорыі


Беларуска Надзея Астапчук заваявала залаты медаль у штурханні ядра на Кубку Еўропы па кіданнях, які прайшоў 17—18 сакавіка ў Чарнагорыі.
Астапчук адправіла снарад на адзнаку 20 метраў і 29 сантыметраў, апярэдзіўшы сярэбраную прызёрку немку Надзін Кляйнерт (19,12) больш чым на метр.

Нагадаем, 10 сакавіка Астапчук выйграла "серабро" на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях (20,42).

Усяго на Кубку Еўропы па кіданнях беларуская зборная заваявала чатыры медалі ў асабістых дысцыплінах (1 золата, 2 серабра, 1 бронза), а таксама ў камандным заліку мужчынская зборная (ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў) заняла трэцяе месца.

Акрамя Астапчук з беларусаў на п`едэстал у Чарнагорыі падняліся: Сяргей Каламоец — кіданне молата (2-е месца ў дарослым заліку, 75,15), Павел Барэйша — кіданне молата (3-е месца ў групе моладзі да 23 гадоў, 69,16), Аліна Кастрова — кіданне молата (2-е месца сярод моладзі да 23 гадоў, 67,86).

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2012
 
Дата публикации:19.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2256
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Надежда Остапчук Спорт в Беларуси Кубок Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме