Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (84-я ў сусветным рэйтынгу) не змагла пераадолець кваліфікацыю і выйсці ў асноўную сетку буйнога турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 3 млн. 973 тыс. долараў. У кваліфікацыі Гаварцова прайграла амерыканцы Мэдзісан Кейс (275) — 3:6, 7:5, 4:6.
Другая беларуска Анастасія Якімава (79) пачне выступленне ў Маямі з першага раўнда асноўнай сеткі. У першым крузе яна згуляе з прадстаўніцай Казахстана Ксеніяй Пярвак (39).
Лідар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка стартавы раўнд прапускае. Яе апанент па другім крузе вызначыцца пазней.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012