Зборная Беларусі атрымала другую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом у групе В, які праходзіць у Казахстане.
1 лютага беларускія хакеісты разграмілі Латвію з лікам 19:3. У першым туры 30 студзеня Беларусь перамагла Венгрыю — 13:5.
Становішча каманд: Беларусь — 4 ачкі (2 матчы; розніца мячоў 32-8), Канада — 4 (2; 22-2), Венгрыя — 2 (3; 10-26), Нідэрланды — 2 (2; 7-13), Латвія — 0 (3; 7-29).
2 лютага Беларусь будзе сапернічаць з Канадай, 3-га — з Нідэрландамі.
Пераможца групы пераходзіць у групу А. Летась Беларусь заняла першае месца ў другім дывізіёне, але ў стыкавым матчы прайграла амерыканцам, якія занялі апошняе месца ў першым дывізіёне.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2012